Сёньня другі дзень суду над Зьмітром Дашкевічам

2006 2006-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 31 кастрычніка, а 10-й раніцы пачаўся другі дзень суду над Зьмітром Дашкевічам. Каля будынку суда зноў сабралася моладзь, каб падтрымаць актывіста.

Адвакат Аляксандр Галіеў паведаміў ПЦ “Вясна”, што да 14.00 судзьдзя аб’явіла перапынак. Чакаецца, што пасьля перапынку выступяць сьведкі. Маладафронтаўцы маюць позвы ў суд на 14.00.

Тым часам, паведамляе “Наша Ніва”, адбыліся першыя затрыманьні: людзі ў цывільным, якія ад ранку дзяжурылі на бліжэйшым прыпынку, схапілі, пасадзілі ў джып і зьвезьлі ў невядомым напрамку маладзёнаў, што падыходзілі да прыпынку.

Спрабавалі затрымаць і чатырох салігорскіх маладафронтаўцаў, сярод якіх былі браты Шылы. Іх хацелі запіхнуць у машыну, але хлопцы здолелі ўцячы і па тэлефоне паведамілі сябрам, што знаходзяцца ў бясьпецы.

Некалькі чалавек прасілі ахову пусьціць іх пагрэцца ў будынку суду. Іх адвялі, аднак там і замкнулі – пасьля выйшаў міліцыянт з забраным партрэтам. Адзін з тых замкнутых сьведка, яго, відаць, і пратрымаюць да дзьвюх гадзін.

Нагадаем, моладзевы актывіст Зьміцер Дашкевіч абвінавачваецца ў крымінальнай справе па арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international