Гародня: чарговыя суды супраць гарвыканкаму

2012 2012-06-11T18:00:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заўтра, 12 чэрвеня, у судзе Ленінскага раёну Гародні ў 15:30 пачнецца разгляд позвы актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Сяргея Ліса да гарвыканкаму на прадмет забароны пікету. Справу будзе разглядаць суддзя Ала Баўсук.

Пікет планаваўся на 15 траўня бягучага году. Актывісты мясцовай арганізацыі АГП падавалі ажно пяць заявак на пікеты пад лозунгам “За справядлівыя выбары без Лукашэнкі”. У заяўках былі пазначаны розныя месцы гораду. Сяргею Лісу адмовілі ў правядзенні пікета на пляцоўцы каля будынка па вуліцы Чырвонаармейскай 7А, што паблізу аўтавакзала – нібыта пры гэтым быў парушаны Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” і рашэнне мясцовага гарвыканкаму, якім вызначаны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Яшчэ адна позва ў суд пайшла ад Аляксандры Васілевіч, старшыні гарадской арганізацыі АГП. Яна таксама лічыць, што гарвыканкам парушыў яе грамадзянскія правы. Дата разгляду скаргі Васілевіч у судзе пакуль не прызначана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international