Затрыманую ўчора Анжаліку Борыс сёньня адпусьцілі

2006 2006-10-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нядзелю, 29 кастрычніка ўвечары, на памежным пераходзе Прывалка на поўначы Гарадзенскага раёну быў затрыманы аўтамабіль Аudi, у якім вярталася зь Літвы Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў Беларусі, паведаміла Радыё Свабода. Мытнікі пачалі агляд машыны і, раскруціўшы люстэрка, знайшлі мяшэчак зь невядомым парашком.

Борыс паведаміла, што машыну аглядалі некалькі разоў, выкарыстаўшы пры канцы нават сабаку. Наконт знойдзенага парашку Борыс заявіла, што гэта правакацыя. Пасьля гэтага на мяжу прыбыла сьледчая група. Указаньне на асабісты агляд Анжалікі Борыс даваў начальнік Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Юрый Сенько.

Позна ўвечары — у 23.30 актывіст Саюзу палякаў Андрэй Пачобут паведаміў, што Анжаліку Борыс дастаўляюць у Горадню пад аховай адной машынай, а актівістаў Саюзу палякаў, якія ехалі з ёй — Тэрэса Селівончыка і Анджэя Лісоўскага – на другой. Тэлефон самой Борыс у гэты час ужо быў адключаны.

Кіраўніца Саюзу палякаў вярталася зь Вільні са сваімі калегамі з паседжаньня Эўрапескайга зьвязу палянійных арганізацыяў.

Сёньня, 30 кастрчніка ўначы, Анжаліка Борыс была вызваленая толькі пасля таго, як у наркадыспансеры ў Гародні ў яе былі ўзятыя аналізы на наяўнасць наркатычных рэчываў у крыві. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі`97 паведаміў актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачабут. Па яго словах, аналіз крыві быў узяты таксама ў актывістаў СПБ Тэрэса Селівончыка і Анджэя Лісоўскага, якія суправаджалі Борыс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international