У Бярозаўскім раёне толькі 17 % працаздольнага насельніцтва -- здаровае

2012 2012-06-06T13:44:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/balnicasvietlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На чарговай сесіі Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў было разгледжана пытанне пра стан медыцынскага абслугоўвання ў раёне. Гэтае пытанне рыхтавала камісія ў складзе 14 чалавек.  Вынікі шакуюць. Афіцыйна высветлілася, што толькі 17 % працаздольнага насельніцтва лічыцца здаровым, не хапае 21 спецыяліста, пастаянная цякучасць кадраў, у бальніцы няма ніводнага ўрача першай ці вышэйшай катэгорыі, наогул атэставаны толькі 64 % урачоў, па 2 месяцы трэба чакаць чаргі на УЗІ г.д.

Дэпутаты далі наказ галоўнаму ўрачу Нэлі Малейцінай выправіць сітуацыю. Цікава, што прычыну цякучасці кадраў дэпутаты ўбачылі ў недапрацоўцы ідэалагічнага аддзела з маладымі спецыялістамі.

Таксама дэпутаты лічаць, што не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца такія спартыўныя збудаванні як, як басейн і Лядовая арэна, што прадпрыемствам трэба парупіцца наконт абанементаў у гэтыя ўстановы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international