Барысаў: актывіст АГП падаў у суд на Барысаўскі райвыканкам

2012 2012-06-06T12:10:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-vasiljeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў падаў пазоў у суд на Барысаўскі райвыканкам у сувязі з забаронай на правядзенне пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі”.

У Барысаве падавалася 4 заяўкі на правядзенне 15 мая пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” і  атрымалі адмовы. Адмовы на правядзенне пікетаў Барысаўскі райвыканкам аргументаваў так: “У сувязі з невыкананнем артыкула 6 “Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і пункта 3 рашэння Барысаўскага райвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне”.

У аўторак, 5 чэрвеня, адзін з заяўнікаў старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў падаў у Барысаўскі раённы суд пазоў на мясцовы райвыканкам у сувязі з забаронай пікету. “Ведаючы цяперашнія беларускія “самыя справядлівыя і самыя гуманныя” суды, не маю надзеі, што мой пазоў будзе задаволены, - распавядае Васільеў. - Але я маю намер прайсці ўсе беларускія судовыя інстанцыі і, калі суды не задаволяць мой пазоў, буду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international