“Мэсыдж” швецкага праваабаронцы беларускай амбасадзе ў Стакгольме (фота)

2012 2012-05-31T19:38:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ugla-bial-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марцін Угла, кіраўнік швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen

Марцін Угла, кіраўнік швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen

Сёння кіраўнік швецкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла, якому амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла ў візе, прыйшоў туды, каб забраць свой пашпарт. Перад сустрэчай з супрацоўнікамі амбасады Марцін Угла апрануў майку з выявай зняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

- Амбасада знаходзіцца на чацвёрцам паверсе вялікага дома, і я выпадкова  трапіў у ліфт разам з самім амбасадарам, спадаром Андрэем Грынкевічем. Калі ён пабачыў маю майку, адразу адвярнуўся ад мяне і пачаў глядець у сцяну. Я сказаў яму “добры дзень”, але амбасадар нічога не адказаў на гэта, -- распавёў Марцін Угла. -- Пасля таго, як аддалі мой пашпарт, я сабраўся з’ехаць, але пабачыў, што паштовая скрынка амбасады, якая знайходзіцца на вуліцы, пакрыта слоем пылу. Гэта падштурхнула мяне зрабіць на ёй надпіс: “Свабоду Бяляцкаму”!  Канешне, сумна, што мне адмовілі ў візе, але тым не менш без усялякага сумневу можна канстатаваць, што мой мэсыдж дайшоў да прадстаўнікоў беларускіх уладаў у Швецыі, -- гаворыць Марцін Угла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international