Дземідзенка хацеў сесьці сам. Не атрымалася

2012 2012-05-30T10:23:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

29 траўня а 17:00 Мікалай Дземідзенка зьбіраўся самастойна прыйсьці ў ЦІП па Акрэсьціна ў Менску для адбыцьця пакараньня, але яго перахапілі й прывезьлі ў ізалятар прымусова.

Бусік з таніраваным шклом даставіў маладафронтаўца у двор ізалятара а 16:30, на паўгадзіны раней. Паплечнікаў хвалюе пытаньне: ці вызваліцца Мікола 1 чэрвеня пасьля арышту?

Міколу засталося адсядзець 3 сутак. Справа ў тым, што падчас апошняга адбыцьця пакараньня ў ізалятары намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку пад канвоем завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя.

Маладафронтаўцы чакаюць на вызваленьне Міколы 1 чэрвеня. Але апошнія падзеі сьведчаць, што ў нашай краіне магчыма ня вызваліцца пасьля арышту ды атрымаць новае абвінавачаньне, не выходзячы на свабоду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international