Марыну Коктыш знялі з цягніка Вільня-Мінск

2012 2012-05-28T10:09:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гэта ўжо другі выпадак затрымання журналістаў на літоўска-беларускай мяжы за апошнія два дні. 

Пра затрыманне Марыны на беларускай мяжы (станцыя Гудагай) паведамілі БАЖ калегі, якія тым жа цягніком вярталіся ў Мінск з канферэнцыі.

На мытным кантролі яе даглядзелі, абшукалі і пасадзілі на начны цягнік Масква-Калінінград. Квіток давялося купляць за свае грошы, - распавяла пазней журналістка калегам з «Народнай волі». Прычыну такіх дзеянняў ёй ніхто не патлумачыў. Ніякіх носьбітаў інфармацыі журналістка з сабой не брала, таму вымаць у яе не было чаго.

25 мая аналагічны інцыдэнт здарыўся з журналісткай Наталляй Верашчагінай, якая разам з лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзем Фядынічам і актывістам Ірагам Комлікам таксама вярталася з Вільні. Журналістку накіравалі на асабісты дагляд, падчас якога забралі ў яе грошы, ноўтбук і флэшку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international