viasna on patreon

У Слоніме аддалі даніну памяці Адаму Станкевічу

2012 2012-05-25T14:13:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-24.05.12a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя памяці беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча ў Слоніме (24.05.12)

Акцыя памяці беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча ў Слоніме (24.05.12)

Слонімскія сябры БХД правялі 24 траўня ў цэнтры горада акцыю памяці  беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча.

Людзі сабраліся каля касцёла Бязгрэшнага зачацця святой Марыі, дзе ў 1938-1939 гадах служыў Адам Станкевіч, высланы польскімі ўладамі з Вільні.

Спачатку арганізатарамі планавалася ўскласці кветкі і паставіць партрэт у самім касцёле. Але чамусьці перад самым пачаткам касцёл аказаўся зачыненым, таму прыйшлося праводзіць акцыю ў двары кляштара. Там сябры БХД усклалі кветкі і выступілі з прамовай на знак памяці вялікага беларуса.

Акцыя памяці беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча Адама Станкевіча ў Слоніме (24.05.12)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства