viasna on patreon

Улады ўзяліся за Праваабарончы цэнтр “Вясна». Распачатая ўжо чацьвёртая праверка дзейнасьці рэгіянальных аддзяленьняў аб’яднаньня за апошнія чатыры месяцы.

2003 2003-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першая праверка Упраўленьнем юстыцыі Брэсцкай вобласьці Брэсцкага абласнога аддзяленьня Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна” была распачатая адразу пасьля выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў – у сакавіку бягучага году. Па выніках праверкі быў складзены акт, у якім пералічаныя шэраг недахопаў (у асноўным датычных вядзеньня справаводства), якія былі выяўленыя. Акт быў перададзены ў Міністэрства юстыцыі дзеля далейшага рэагаваньня, але да сёньняшняга дня ніякага рэагаваньня з боку Мінюсту так і не было.

У хуткім часе Упраўленьне юстыцыі Мінаблвыканкаму зацікавілася дзейнасьцю Мінскага абласнога аддзяленьня, але праверка не адбылася, паколькі за некалькі тыдняў да яе пачатку рашэньнем Рады Грамвадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр ”Вясна” гэтае аддзяленьне было ліквідавана.

На мінулым тыдні пачалася праверка дзейнасьці Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. На сёньняшні дзень праверка працягваецца. У вуснай размове са старшынём аддзяленьня Міхаілам Паўлавым прадстаўнік Упраўленьня юстыцыі сказаў, што заўвагаў да дзейнасьці арганізацыі няма, але афіцыных вынікаў праверкі Упраўленьне юстыцыі пакуль не прадставіла.

26 чэрвеня Упраўленьне юстыцыі Гомельскай вобласьці распачало праверку дзейнасьці Гомельскага абласнога аддзяленьня ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Улічваючы апошнія тэндэнцыі, што склаліся ў грамадзкім сектары, калі запар па зысках упраўленьняў і Міністэрства юстыцыі былі зліквідаваныя дзьве грамадзкія арганізацыі, а яшчэ дзьве знаходзяцца пад пагрозай ліквідацыі, Праваабарончы цэнтр “Вясна” мае сурьёзныя падставы лічыць, што ў адносінах да аб’яднаньня могуць быць скарыстаныя рэпрэсіўныя метады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства