У Брэсце камунальнікаў прымушаюць уступаць у “Белую Русь”

2012 2012-05-23T12:01:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belaja-rus.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У рэдакцыю газеты “Брестский курьер” звярнуўся адзін з працоўных ЖЭС-12 горада і паведаміў пра тое, што кіраўніцтва жыллёва-эксплуатацыйнай службы распаўсюдзіла сярод калектыву заявы на ўступленне ў грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”.

Кожны працоўны ЖЭСа атрымаў па дзве гатовыя заявы, у якіх засталося толькі ад рукі ўпісаць свае асабістыя звесткі - прозвішча, імя, імя па бацьку, хатні адрас, дату і подпіс. Адна заява - на імя старшыні Маскоўскай раённай г.Брэста арганізацыі РГА "Белая Русь” Марыі Гладун: “Прашу прыняць мяне ў шэрагі рэспубліканскага грамадскага Аб'яднання “Белая Русь”. Са Статутам азнаёмленая, згодная”. З арыгінала вынікае, што гэтая заява падрыхтавана адмыслова для жанчынаў. Другая заява адрасаваная начальніку КУП “ЖРЭУ г. Брэста” Паўлу Заграю: “Прашу ўтрымліваць членскія ўнёскі ў памеры 0,3% ад заработнай платы штомесяц для далейшага пералiчэння ў РГА “Белая Русь”.


Аўтар звароту ў рэдакцыю незалежнага выдання патлумачыў, што статута і праграмы гэтага грамадскага аб’ядання ніхто ў ЖЭСе не бачыў, аднак працоўных папярэдзілі, што з тымі, хто не падпіша заявы, могуць у далейшым не працягнуць працоўныя кантракты.

Начальнік ЖЭС-12 Сяргей Лашко адмовіўся даваць які-небудзь каментар з гэтай нагоды, а намесніца начальніка гарадскога ЖРЭУ па ідэалагічнай працы Алена Семянюк (адначасова узначвальвае на прадпрыемстве першасную арганізацыю РГА “Белая Русь”) толькі заўважыла, што кіраўнікі аддзелаў і структурных падраздзяленняў гэтага жыллёва-рамонтнага эксплуатацыйнага ўпраўлення з’яўляюцца членамі “Белай Русі”. Пра ўсё астатняе, што тычыцца прымусовага уступлення ў грамадскую арганізацыю, яна нічога канкрэтнага распавесці не змагла.

Заява, распаўсюджаная кіраўніцтвам брэсцкага ЖЭС-12 для ўступлення ў ГА "Белую Русь"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international