viasna on patreon

Віцебскі актывіст аспрэчвае штраф "за парушэнне правілаў дарожнага руху"

2012 2012-05-21T17:10:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kuzniacou-a-vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кузняцоў

Аляксандр Кузняцоў

Аляксандр Кузняцоў, кіраўнік віцебскай філіі "Моладзі БНФ", не змог трапіць на сход ініцыятывы Дзмітрыя Уса, які адбыўся  1 траўня ў Менску. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ, абвінаваціўшы ў парушэнні правілаў дарожнага руху – пераходзе дарогі ў неналежным месцы. Актывіст падаў у Першамайскі суд Віцебска скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, якія запатрабавалі, каб Кузняцоў заплаціў 150 тысяч штрафу.

Атрымаўшы паперу пра неабходнасць сплаціць штраф, Аляксандр Кузняцоў заявіў, што не толькі не збіраецца гэтага рабіць, а яшчэ і плануе спагнаць з міліцыянтаў грошы за квіток на цягнік да Менску, якім ён не скарыстаўся:

"1 траўня мяне затрымалі на тралейбусным прыпынку, калі я збіраўся ехаць на вакзал.

Яшчэ выходзячы з пад'езду, я заўважыў,  што на прыпынку стаіць міліцэйская машына. Першая думка: гэта па маю душу. Але вырашыў рызыкнуць ды ісці на прыпынак. Там да мяне адразу ж падышлі супрацоўнікі міліцыі, затрымалі. Склалі адміністратыўны пратакол пра тое, што я нібыта перайшоў вуліцу ў неналежным месцы. Адпусцілі толькі каля 7.30, і менскі цягнік у 6.40 пайшоў без мяне. Я лічу, што мае правы парушаны: мяне незаконна абвінавацілі ў парушэнні ПДР – верагодна, проста каб я не трапіў у Менск на імпрэзу". 

Аляксандр Кузняцоў быў адным з некалькіх дзесяткаў актывістаў, якія мусілі быць на сходзе ініцыятывы Дзмітрыя Уса па змяненні выбарчага заканадаўства і якіх 1 траўня затрымалі з розных нагодаў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства