Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага на бабруйскай калоніі (фота)

2012 2012-05-20T20:09:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-bial-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцай 20 траўня ў розных раёнах Бабруйска з’явіліся ўлёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму”. Акцыю ў падтрымку беларускага палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, які зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай выпраўленчай калоніі № 2, правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

“Усяго мы развесілі раніцай 20-га траўня ў шматлюдных месцах некалькі дзясяткаў улётак “Свабоду Алесю Бяляцкаму”, - распавяла бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду”. – Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадскага транспарту і г. д. Некалькі ўлётак нават здолелі размясціць на сценах ПК № 2, дзе і адбывае несправядлівае пакаранне Алесь Бяляцкі. Акцыя атрымалася вельмі рэзананснай, адразу прыцягнула ўвагу людзей. Дзе-нідзе ўлёткі ўжо паздымалі, аднак у многіх месцах яны працягвалі інфармаваць бабруйчан і напрыканцы дня 20 траўня”.

Па словах бабруйскіх актывістаў “Гавары праўду”, на працягу бліжэйшага часу яны плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў у падтрымку беларускіх палітвязняў.

“Усе беларускія палітвязні павінны быць неадкладна вызвалены. Гэта сорам для нашай краіны, што яны ёсць у Беларусі”, - выказвае сваё меркаванне бабруйская актывістка “Гавары праўду”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international