Лідэра грамадзкага аб’яднаньня выдаліліі з сэсіі Смаргонскага раённага савету дэпутатаў

2003 2003-06-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рамуальд Улан, дэпутат Смаргонскага Савету, заснавальнік «Новой газеты Сморгони»:
“Чарговая, ужо трэцяя сэсія раённага савету дэпутатаў новага сліканьня, прайшла 25 чэрвеня. Самай важнай падзеяй гэтай сэсіі, на мой погляд, было выгнаньне на сэсіі старшыні грамадзкага аб’яднаньня “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, былога галоўнага рэдактара “Новой газеты Сморгони” Аліны Суравец. Старшыня Савету Шыш Н.А. назваў гэтае выданьне “незаконным” і на гэтай падставе прапанаваў прагаласаваць дэпутатам за не допуск Суравец на паседжаньне сэсіі. Большасьць дэпутатаў, на мой сорам, падтрымала гэтую неправавую прапанову.

Рэдактар дзяржаўнай раённай газэты “Светлы шлях” А.Лазоўскі таксама падтрымаў прапанову старшыні. Пры гэтым у сваім выступе ён назваў сябе “дэмакратам”. Каля паловы гадзіны сэсія чакала добраахвотнага выхаду Аліны Суравец. У рэшце рэшт, старшыня Смаргонскага Савету дэпутатаў у рэзкай форме націснуў на калегу-дэпутата, начальніка міліцыі М.Ляхоўскага, каб ён выканаў рашэньне сэсіі. Апэратыўны дзяжурны маёр міліцыі Віктар Рагінскі усё ж такі выгнаў кіраўніка Смаргонскай філіі ГА БАЖ А.Суравец.

К канцу сэсія сытуацыя, на мой погляд, стала цяжка кіруемай. Дэпутату Рамуальду Улану ня далі выступіць у “розным” –нібыта ён шмат рэплік даваў у час сэсіі і гэтым вычарпаў ліміт часу. Дэпутат Храменкоў выказаў свае прэтэнзіі да “Новой газеты Сморгони” – яго не публікуюць на нашых старонках. Паступіла пытаньне старшыні Савету да калегаў: ці можа сэсія наагул закрыць гэтую газэту?
Аднак начальнік міліцыі М.В.Ляхоўскі адназначна сказаў, што сэсія ня мае права закрыць выданьне. Хаця старшыні Савету і многім дэпутатам, на мой погляд, вельмі хацелася гэта зрабіць”.

Таксама пад закрыцьцё сэсіі было вырашана стварыць камісію па праверцы дэклярацыі Рамуальда Улана на прадмет ухаваньня даходаў і магчымым ануляваньні вынікаў выбараў. Падставаю для гэтага стаў дакумэнтальны фільм “Павуціньне”, у якім прагучала інфармацыя, што ў Рамуальда Улана ёсьць рахунак у Віленскім банку. Мае довады, што цягам 2002 году я ня быў у Літве і ня мог атрымаць даходы – не былі пачутыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international