Больш за траціну салігорцаў скрайне адмоўна ставяцца да гомасексуалаў

2012 2012-05-18T09:14:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gei5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Хартыі97.

Фота Хартыі97.

Да такіх высноваў прыйшлі салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту пасля правядзення адмысловага апытання сярод мясцовых карыстальнікаў сацыяльнай сеткі УКантакце у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.

На момант напісання матэрыялу каля 34% удзельнікаў галасавання на пытанне “Як вы паставіцеся да гомасексуала ў коле вашых сяброў, знаёмых, калегаў?” адказалі, што паставіліся б скрайне адмоўна. Нейтральна да гэткага факту паставілася б каля 35% апытаных, а 12% ацанілі б гэты факт як станоўчы. Не змаглі даць выразнага адказу на дадзенае пытанне каля 19% апытаных.

Найбольшую ўвагу праваабаронцы звяртаюць на даволі значную розніцу ў адказах на дадзенае пытанне паміж жанчынамі і мужчынамі. Калі нейтральнае стаўленне да гомасексуала ў коле сваіх сяброў, знаёмых ці калегаў абодва палы выказалі прыкладна на адным узроўні, каля 35%, дык варыянты катэгарычных адказаў мелі большую палярызацыю. Так сярод жанчын скрайне адмоўна да гомасексуала ў сваім блізкім асяродку паставілася б каля 26%, а ў мужчынскім працэнт гамафобаў склаў лічбу 39. І наадварот толькі 8% мужчын ацанілі б факт наяўнасці сярод сяброў гомасексуала як станоўчы, у той час як сярод жанчын станоўчую адзнаку дадзенаму факту дала б каля 18%. Акрамя таго, неабходна адзначыць больш вызначаную пазіцыю па дадзеным пытанні сярод мужчын, з якіх толькі 15% не змаглі даць адказу на дадзенае пытанне. Сярод жанчын жа колькасць тых, што не змаглі вызначыцца, склала каля 24%.

Мясцовыя прадстаўнікі БХК адзначаюць, што яны не запытваліся аб стаўленні салігорцаў да  нейкіх актыўных дзеянняў з боку актывістаў ЛГБТ-супольнасці кшталту гей-прайдаў, але ж толькі аб стаўленні да людзей гомасексуальнай арыентацыі. Атрыманыя вынікі праваабаронцы лічуць несуцяшальнымі, але адпаведнымі ўзроўню свабоды і інфармаванасці ў беларускім грамадстве.

Нагадаем, што Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй адзначаецца 17 мая ў сувязі з тым, што 17 мая 1990 года Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя гомасексуальнасць была выключана з Міжнароднай класіфікацыі хваробаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international