Праваабаронца адстойвае магчымасць вучыцца па-беларуску

2012 2012-05-18T09:07:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі гадоў запар у Брэсце не ствараліся першыя класы, дзе б навучанне адбывалася на роднай мове. Летась, дзякуючы намаганням шэрагу бацькоў, у адной з пачатковых школаў гораду пяць дзяцей пачалі вучыцца па-беларуску. Зараз мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін выступае з ініцыятывай, каб і сёлета былі створаныя падобныя класы. 

Дзеля гэтага Вялічкін выкарыстоўвае ўласны досвед. “Для таго, каб аддаць свайго сына Францішка ў беларускі клас, мы з жонкай пачалі рабіць захады амаль за год да гэтай знакавай падзеі, - распавядае праваабаронца. - Звярталіся ў наш аддзел раённай адукацыі, адміністрацыю Маскоўскага раёна горада Брэста, і ў выніку гэты клас быў створаны”.

Уладзімір Вялічкін упэўнены, што калі актыўна адстойваць права на беларускамоўную адукацыю для сваіх дзяцей, можна дабіцца адкрыцця яшчэ большай колькасці такіх класаў. Пры гэтым праваабаронца дае параду бацькам, каб яны не адкладвалі пытанне непасрэдна да пачатку новага вучэбнага году, а паклапаціліся ўжо зараз. Бо галоўная праблема – не ў падручніках альбо настаўніках, а ў жаданні саміх дзяцей і іх бацькоў атрымаць адукацыю на роднай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international