Барысаў: за адмовай на правядзенне пікету прыйшлося пахадзіць

2012 2012-05-15T14:01:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

Толькі сёння адзін з чатырох заяўнікаў пікетаў “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” у Барысаве актывіст АГП Вячаслаў Бараноўскі здолеў атрымаць на рукі выканкамаўскую забарону на правядзенне акцыі, якая як раз на сённяшні вечар і была запланавана.

Астатнія трое барысаўскіх заяўнікаў пікетаў атрымалі адмовы з выканкама яшчэ 12 траўня. Учора, не дачакаўшыся ліст, Вячаслаў Бараноўскі двойчы хадзіў у паштовае аддзяленне па месцы жыхарства, дзе яму казалі, што ніякага паслання з выканкама на яго імя няма.

Нарэшце сёння раніцай Вячаслаў зноў адправіўся на пошту і рашуча пачаў сцвярджаць, што ліст абавязкова павінен быць. Працаўніцы вельмі неахвотна пашукалі і знайшлі. Тэкст адмовы слова ў слова супадае  з трымя іншымі адмовамі: пікет забаронены "у сувязі з невыкананнем артыкула 6 "Закона аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" і пункта 3 рашэння Барысаўскага райвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне”.

Такім чынам, усе чатыры пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі” у Барысаве забаронены.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international