Да Мікалая Статкевіча звярнуліся дэпутаты Бундэстага

2012 2012-05-14T10:09:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Дэпутаты Бундэстага ФРГ Ута Цапф, Гернат Эрлер і Франц Тэнес звярнуліся з
адкрытым лістом да Мікалая Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. У пасланні яны выказваюць палітвязню поўную падтрымку, як аднаму іх лідэраў апазіцыі ў Беларусі.

«Мы ведаем, - пішуць дэпутаты, -, што на цябе аказваўся і працягвае аказвацца моцны маральны, псіхічны і фізічны ціск. Глыбока закранулі нас два няшчасныя выпадкі, якія адбыліся з табой у калоніі. Моцным рэпрэсіям і ціску падвергнулі не толькі цябе, але і тваю сям'ю. Тым не менш, ты стойка перанёс гэта і змог захаваць свае палітычныя перакананні і пазіцыю для будучыні Беларусі. Гэта не змянілася нават пасля таго, як у студзені гэтага года ты быў прысуджаны да трох гадоў узмоцненага турэмнага рэжыму».

Дэпутаты Бундэстага працягваюць патрабаваць неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных з турмаў і калоній, а таксама выканання ў дачыненні да іх канстытуцыйных працэдур і прадастаўлення ім медыцынскага забеспячэння.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international