Прафілактыку злачыннасці сярод падлеткаў праводзяць у калоніі, дзе адбывае пакаранне Алесь Бяляцкі

2012 2012-05-11T11:07:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-kalonija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрамества па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці сярод навучэнцаў сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў горада Бабруйска правёў сацыяльны аддзел Бабруйскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Як паведаміў інтэрнэт-сайт Бабруйскай епархіі, у межах мерапрыемства навучэнцы Бабруйскага дзяржаўнага будаўнічага прафісійна-тэхнічнага каледжа наведалі Выпраўленчую калонію № 2 горада Бабруйска, дзе змаглі азнаёміцца з умовамі ўтрымання вязняў. Падчас экскурсіі падлеткі наведалі памяшканні, дзе адбываюць карантын зноў прыбыўшыя зняволеныя, пабывалі ў пакоях, дзе жывуць арыштанты і пазнаёмілісь з іх бытам. Падлеткам дазволілі паразмаўляць з некаторымі зняволенымі, а пасля перад імі выступіў падпалкоўнік унутранай службы Ігар Матвіенка і кіраўнік сацыяльнага аддзела Бабруйскай епархіі Арцёмій Кушнір.

Нагадаем, што ў Бабруйскай ВК № 2 адбывае пакаранне кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international