Берасьце. Рэтраспектыва. Праваабарончы погляд (відэа)

2012 2012-05-10T17:56:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхар Берасьця Віталь Казак быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за адмову праходзіць дактыласкапію, нягледзячы на тое, што ён здаваў адбіткі ў 2003 і 2006 годах.  Маскоўскі райсуд пакараў яго штрафам, спачатку ў памеры 1 мільён 50 тысяч рублёў, аднак абласны суд адмяніў прысуд і накіраваў справу на перагляд. Другі раз суд зменшыў памер штрафу да 700 тысяч рублёў, аднак Казак абскардзіў і гэтую судовую пастанову. Абласны суд зноў адмяніў рашэнне папярэдняй інстанцыі. Гэтая гісторыя паслужыла падставай для цэлага міні-фільма, да стварэння якога вельмі творча падышлі мясцовыя праваабаронцы.

Ідэя відэароліка - паказаць шляхам гістарычнага параўнання бяспраўнасць і неабароненасць людзей перад уладай.

"Нязгодныя моцныя - знікаюць, або сядзяць, слабейшых запалохваюць. Дактыласкапія, або" пальчыкі "- адзін з метадаў па запалохванні беларусаў, які нагадвае пра падзеі зусім блізкага мінулага. Сведкі тых падзей жывуць сярод нас," - адзначаюць аўтары ў анатацыі да міні-фільму . (Ролік лепш глядзіцца на ўвесь экран).

 

Берасьце. Рэтраспектыва. Праваабарончы погляд (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international