Закінутая памяць (фота)

2012 2012-05-08T14:15:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pomnik-vajna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Улады краіны падчас парадаў і пераможных гадавінаў распавядаюць пра небывалы клопат пра ветэранаў і вайсковыя пахаванні ў Беларусі, а вайсковы мемарыял у Чэрыкаўскім раёне  прыходзіць у запусценне.

Мемарыял быў абсталяваны ў чэрыкаўскай вёсцы Камаровічы напрыканцы 60-х мінулага стагоддзя. Раней, да чарнобыльскай бяды, якая ахланула і гэтыя мясціны, тут быў цэнтр калгаса “Страна Советов” і цэнтр сельсавета. Тут і ўсталявалі Стэлу з вечным агнём пад ёй у знак павагі да землякоў, якія загінулі за Радзіму. Такім чынам на мемарыяле з’явілася і прозвішча камаровічскага земляка, Героя Савецкага Саюза Піліпа Кавалёва, бо лічылася, што магчыма ён тут і пахаваны. Але, як сцвярджаюць мясцовыя краязнаўцы, насамрэч Піліп Кавалёў пахаваны ў г.п Круглае Магілёўскай вобласці, дзе ён загінуў у 1944 годзе… Але да мемарыяла шмат гадоў людзі прыходзілі, каб ушанаваць усіх 134 землякоў…

Пасля Чарнобыльскай трагедыі вёска патрапіла ў зону адсялення, людзі адсюль з’ехалі, а вайсковы мемарыял улады Чэрыкаўскага раёна нікуды не перанеслі, і ён паступова прыходзіць у заняпад. Мясцовым уладам да Памятнага знаку няма ніякіх спраў, калі-нікалі сюды наведваюцца толькі журналісты Крычаўскай недзяржаўнай газеты “Вольны горад” на чале з ленінградскім “блакаднікам” Мікалаем Царковым, каб ускласці кветкі і аддаць даніну памяці 134 жыхарам навакольных вёсак, якія не вярнуліся з Вялікай Айчыннай вайны…

А 9-га мая з высокіх трыбун зноў прагучаць прыгожыя словы пра тое, што ў Беларусі “ніхто не забыты, нішто не забыта”…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international