Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-05-08T10:54:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Пра найбольш гучныя факты і падзеі мінулага тыдня ў галіне правоў чалавека – “Хроніка пераследу”.

У рубрыцы “Падзея тыдня” - размова аб прававым бяспраўі, у якім апынуліся дзесяткі грамадскіх дзеячоў, праваабаронцаў і журналістаў, якіх пазбавілі права выезду за межы краіны.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стала праваабаронца Алена Лапцёнак. На мінулым тыдні быў презентаваны фотаальбом “За права на выбар: Партрэты асуджаных”, прысвечаны падзеям Плошчы 2010 года. Алена Лапцёнак распавядзе пра стварэнне фотаальбому і практычныя праблемы, з якімі яна, як рэдактар гэтага выдання, сутыкнулася.

У "Праваабарончым календары" - Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя памяці ахвяраў другой сусветнай вайны (Time of remembrance and reconciliation) - такую назву Арганізацыя Аб'яднаных Нацый надала 8-му і 9-му траўня.

У музычных паўзах – песьні гурта гурта Індыга і спявачкі Русі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international