Асамблеі НДА не даюць памяшканьне для кангрэсу ў IBB

2012 2012-05-03T09:09:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пад пагрозай правядзеньня чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

 Мерапрыемства плянавалася 5-6 траўня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску. Падчас свайго форуму прадстаўнікі арганізацый-сябраў Асамблеі меліся абраць новае кіраўніцтва, а таксама абмеркаваць стан беларускай грамадзянскай супольнасці, развіцьцё рэгіянальных ініцыятываў, пашырэньне грамадзкага дыялёгу і ўзаемадзеяньне з палітычным сэктарам.

Між тым, стала вядома, што кіраўніцтва Міжнароднага адукацыйнага цэнтру адмовіла заяўнікам у памяшканьні, дзе апошнім часам прадстаўнікі трэцяга сэктару мелі сталую дыскусійную пляцоўку. Прычыны адмовы ўдакладняюцца.

Напярэдадні кіраўнік выканаўчага бюро Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Сяржук Лісічонак расказаў службе інфармацыі кансорцыюму «ЭўраБеларусь» пра мэты кангрэсу:

«Гэта вялікі форум, на які запрошаныя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый разнастайных інтарэсаў. Кангрэс праводзіцца дзеля таго, каб даць магчымасьць грамадзкім арганізацыям і ініцыятывам з усёй краіны сустрэцца, паразмаўляць пра тое, што іх непакоіць, пра сваю дзейнасьць, падзяліцца ноў-хаў, абмеркаваць найбольш актуальныя пытаньні, якія паўстаюць у грамадзкім жыцьці Беларусі. І пры патрэбе — зрабіць нейкія захады, нейкія заклікі па далейшых плянах».

Сяржук Лісічонак удакладніў, што ў Асамблею няўрадавых дэмакратычных арганізацый уваходзіць больш за 300 арганізацый, але ў імпрэзе меліся ўдзельнічаць ня толькі яны: «Мы ладзім не проста кангрэс Асамблеі НДА, але значна больш шырокае мерапрыемства. Выказалі жаданьне прысутнічаць і іншыя арганізацыі», — удакладніў спадар Лісічонак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international