Сяргея Каваленку этапавалі з Навінак

2012 2012-05-02T16:25:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітычнага зняволенага Сяргея Каваленку этапіравалі з ахоўнага аддзялення Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псіхічнага здароўя ў Навінках. Пра гэта даведалася яго жонка Алена.

Зараз Сяргей Каваленка знаходзіцца ў следчым ізалятары Міністэрства ўнутраных спраў на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Алена Каваленка:

- Этапіравалі яго праз СІЗА 1, зараз ён на Валадарцы, а далей куды яго накіруюць – невядома. У абласным судзе не кажуць пра гэта, маяўляў, яны не вырашаюць, куды яго этапіраваць. Можна толькі здагадвацца, што ў бок Віцебска. У калонію яны не маюць права яго накіраваць, яшчэ прысуд не ўступіў у законную сілу. Можа яго накіруюць у наша віцебскае СІЗА.

Па словах Алены Каваленкі, пра вынікі псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, якую яе муж праходзіў у Навінках, пакуль невядома. Ёй паведамілі, што яна пішацца. Але па меркаванню Алены Каваленкі, калі б яго прызналі хворым, то наўрад ці б этапіравалі з Навінак.

“Падчас апошняй нашай сустрэчы ён сказаў, што калі зноўку адчуе на сабе ціск, то ўзнавіць сваю галадоўку. Зараз сядзець у яго стане, з яго падарваным здароўем небяспечна - гэта ўсё можа вельмі дрэнна і хутка скончыцца. Яму так і не далі больш менш выйсці з галадоўкі”, – кажа Алена Каваленка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international