Улады дазволілі «Чарнобыльскі шлях» у поўным аб’ёме

2012 2012-04-20T12:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Паводле яго слоў, сёння раніцай заяўнікі акцыі наведалі Мінгарвыканкам, дзе ім было ўручана пісьмовы дазвол на правядзенне ў сталіцы 26 красавіка гэтай штогадовай акцыі. Арганізатары таксама абмеркавалі з прадстаўнікамі сталічнай адміністрацыі тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем шэсця і мітынгу.

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзена 10 красавіка.

Арганізатары прасілі дазволіць шэсце з 18.30 да 19.30 ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе яны маюць намер правесці гадзінны жалобны мітынг.

Скончыць мерапрыемства плануецца ускладаннем кветак да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінулых», размешчанай побач з паркам.

Раней арганізатары «Чарнобыльскага шляху — 2012» заяўлялі, што маюць намер правесці яго «пад знакам патрабаванні адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Акрамя экалагічнай тэмы на «Чарнобыльскім шляху» будуць падымацца і іншыя актуальныя пытанні, галоўны з якіх — вызваленне палітвязняў.

* * *

«Чарнобыльскі шлях» праводзіцца штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, якое сканчаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмсілаў. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international