Супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Гомельскай вобласьці праводзілі прафілактычныя гутаркі з грамадзкімі актывістамі Вольгай Буранковай і Сяргеем Палуянам

2006 2006-09-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў сайт гомельскай грамадзкай арганізацыі “Гарт”, напярэдадні Сяргея Палуяна, які навучаецца ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ф.Скарыны, выклікалі да ўнівэрсытэцкага ваенкому нібыта выправіць нейкія хібы ў дакумэнтах. Падчас гэтага наведваньня студэнту прапанавалі прайсьці ў кабінет на чацьвёртым паверсе галоўнага ўнівэрсытэцкага корпусу з красамоўнаю шыльдаю "Сьпецадзьдзел". Тут маладзёна ўжо чакаў чалавек, які назваўся супрацоўнікам Камітэта дзяржбясьпекі.

Супрацоўнік пачаў цікавіцца мейсцам працы бацькоў студэнта, задаў некалькі агульных пытаньняў. Пасьля гэтага ён пачаў пытацца пра ўдзел Сяргея ў штомесяцовых акцыях салідарнасьці са зьніклымі палітыкамі і палітзьняволенымі. Зразумеўшы, што нармалёвае размовы не адбудзецца і аніякіх фактаў у верасьнёвую справаздачу дадаць не атрымаецца, пільны супрацоўнік КДБ размову скончыў.

Наступнай была дапытана актывістка Вольга Буранкова. Выставіўшы за дзьверы дэкана матэматычнага факультэта Аляксандра Жогаля, супрацоўнік КДБ галянтна прапанаваў дзяўчыне прысесьці і назваўся Дзьмітрыем Іваненкам. Чэкіст аднак адмовіўся паказаць сваё пасьведчаньне. У адказ актывістка ўзьнялася ды выйшла з памяшканьня, спасылаючыся, што ня гутарыць зь незнаёмымі. Гэтым студэнтка надта зьдзівіла дэкана, які чакаў у калідоры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international