Салігорскія ідэолагі будуць умацоўваць дысцыпліну

2012 2012-03-30T12:09:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На адмысловым паседжанні райвыканкама салігорскія ідэолагі абмеркавалі выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".

Вырашаць дысцыплінарныя праблемы на прадпрыемствах вырашлі савецкім шляхам - караць невінаватых. “Парушэнне дысцыпліны адным чалавекам працоўнага калектыва павінна панесці пакаранне ўсяго працоўнага звяна. Толькі так можна спыніць абыякавасць і паспрабаваць апярэдзіць разбуральны выраз пра маю хату скраю”, - падсумавалі ідэолагі.

На думку мясцовых праваабаронцаў, такі падыход салігорскіх чыноўнікаў патыхае сярэднявеччам, бо прадугледжвае ўскладанне адказнасці за дзеянне ў тым ліку на асоб, да гэтых дзеянняў недатычных. Такім чынам можна дайсці да калектыўнай адказнасці за выплату падаткаў, за злачынствы на тэрыторыі лесвічнай пляцоўкі, за злачынства члена сям'і і т.д.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international