Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча звольнілі з працы

2012 2012-03-16T12:45:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zvalniennie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст з райцэнтра Рагачоў Гомельскай вобласці Дзяніс Дашкевіч застаўся без працы – 13 сакавіка з ім не падоўжыла кантракт раённае спажывецкае таварыства, уладальнік кавярні «Брыз». У пункце грамадскага харчавання актывіст працаваў музыкантам.

«Мне сказалі, што кантракт не падоўжаць «сам ведаеш за што», што «вельмі актыўнічаеш». Думаю, гэта звязана з нашай новай кампаніяй па зборы подпісаў за вяртанне «Дажынак» у Рагачоў, а таксама з дзейнасцю незалежнага сайту мясцовых навінаў», - лічыць Дзяніс Дашкевіч.

Ён быў ініцыятарам збору подпісаў за тое, каб у 2013 годзе ў Рагачове прайшлі рэспубліканскія «Дажынкі». Раней так і планавалася, але потым права правесці фестываль працаўнікоў сяла аддалі Гомелю. Многія жыхары Рагачова не згадзіліся з гэтым, бо спадзяваліся, што з правядзеннем «Дажынак» райцэнтр атрымае грашовыя сродкі, каб вырашыць шматлікія праблемы з будаўніцтвам і рэканструкцыяй неабходных аб'ектаў.

Паралельна з пазбаўленнем працы актывіст мае праблемы і з уладамі. Так, галоўны рэдактар мясцовай газеты «Свабоднае слова» будзе судзіцца з Дзянісам Дашкевічам. Рэдактар лічыць, што незалежны сайт vrogacheve.ru парушыў аўтарскія правы газеты, перадрукаваўшы здымак старшыні райвыканкама Віктара Банчука.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international