Актывісты дэмакратычнага моладзевага руху штодня праводзяць акцыі на знак салідарнасьці з арыштаваным лідэрам незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Зьмітром Дашкевічам

2006 2006-09-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лакальныя акцыі падтрымкі моладзевага лідэра праходзяць у Мінску і ў рэгіёнах, паведаміла радыё Свабода. Яны ладзяць флэш мобы, ланцугі, абклейваюць афішныя слупы партрэтамі Зьмітра.

15 верасьня Зьмітра Дашкевіча арыштавалі пад час допыту як падазраванага ў крымінальнай справе за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго ўтрымліваюць ў Менскім сьледчым ізалятары. Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў камэры № 92 на трэцім паверсе Валадаркі. Яго толькі ўчора перавялі ў камэру з так званага "адстойніку", дзе трымаюць людзей, калі яны ўпершыню трапляюць у сьледчы ізалятар, а таксама пасьля суду.

Сьледчы беларускай пракуратуры абраў мерай стрыманьня арышт,нягледзячы на тое, што ён не прадугледжаны крымінальным артыкулам. Зьміцер мае статус падазраванага ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Калі яму прадявяць афіцыйнае абвінавачаньне, то суд можа пакараць яго пазбаўленьнем волі да двух гадоў.

Крымінальныя справы супраць актывістаў "Маладога фронту" распачалі супрацоўнікі Камітэту барацьбы з тэрарызмам у часе выбарчай кампаніі. Раённыя пракуратуры дапыталі дзесяткі сьведкаў. У нас захавалася стужка з запісам размовы са Зьмітром Дашкевічам. За дзень да свайго арышту Зьміцер так камэнтаваў гэтую сытуацыю: "Безумоўна, усе гэтыя меры ўладаў бачацца ў адным ланцугу рэпрэсіяў уладаў. Узмацняецца хваля ціску ўладаў на "Малады фронт". Кожны дзень дапытваюць актывістаў нашай арганізацыі, людзей, якія нас ведаюць, выклікаюць бацькоў актывістаў, запытваюць у іх ці зяўляюцца яны сябрамі "Маладога фронту". Гэта ў людзей, якім за 40, 50, 60& Цяпер для ўладаў галоўнае  запалохаць тую моладзь, якая, нягледзячы на крымінальны перасьлед, усё больш і больш актывізуе сваю дзейнасьць у шэрагах нашай арганізацыі".

Актывіст "Маладога фронту" у Жодзіне Павал Красоўскі параўноўвае справу маладафронтаўцаў са справай актывістаў "Партнёрства": "Апошнім часам Зьміцер зладзіў вельмі вялікую справу. Ён сам уласна арганізоўваў паездкі па рэгіёнах, стварыў новыя структуры ў гарадах, дзе ніколі не было ніякіх структур. Гэта, канешне, не на руку ўладам. Улады стварылі ў Беларусі справу "Партнёрства" нумар два. Цяпер бачна, што яны могуць кінуць за краты любога чалавека, які нават удзельнічае ў гуртку аматараў шахматаў".

Непаўнагадовага сябра "Маладога фронту" у Салігорску Івана Шылу таксама выклікалі на допыт. "Мяне схапілі каля дому і адвезьлі ў пракуратуру. Я пачаў размаўляць па-беларуску, дык яны паказалі мне сутнасьць допыту. На папярэднім я казаў, што ня ведаю ні Дашкевіча, ні пра "Малады фронт", а там была раздрукоўка  7 старонак маіх размоваў з Дашкевічам. Узьнікла такая праблема: яны не разумеюць ні слова па-беларуску. Сьледчы з Расеі, таму яны шукалі перакладчыка, але безпасьпяхова, Далі мне позву на панядзелак".

25 верасьня сьледчыя мусяць прадявіць Зьмітру Дашкевічу афіцыйнае абвінавачаньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international