ЗАЯВА ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ БЕЛАРУСІ

2003 2003-06-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЗАЯВА ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПАРТЫЙ БЕЛАРУСІ
У Беларусі створаны ўмовы для ліквідацыі апазіцыйных палітычных партый

Прымаючы да ўвагі , што ў Беларусі не функцыяніруе прынцып падзелу ўладаў, і Нацыянальны сход фактычна з’яўляецца аддзелам Адміністрацыі А.Лукашэнкі;

канстатуючы, што Палата прадстаўнікоў не дэманструе палітычнай волі быць рэальным парламентам краіны і ўплываць на развіццё сітуацыі ў краіне;

усведамляючы, што беларускі рэжым вядзе разбуральную, дыскрымінацыйную палітыку супраць дэмакратычных партый;

прымаючы да ўвагі, што толькі чатыры члены Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі супраць антыдэмакратычных паправак, якія рэгламентуюць дзейнасць палітычных партый,

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ БЕЛАРУСІ:

расцэньваюць прыняццё Нацыянальным Сходам паправак у шэраг заканадаўчых актаў, якія ствараюць перашкоды для дзейнасці палітычных партый, як мэтанакіраваную спланаваную кампанію па падрыхтоўцы ліквідацыі шматпартыйнай сістэмы Беларусі напярэдадні парламенцкіх выбараў і мажлівага рэферэндуму;

заяўляюць рашучы пратэст дзеянням Нацыянальнага схода, скіраваным на ўмацаванне аўтарытарнага рэжыма ў краіне,

прызываюць міжнародную супольнасць устрымацца ад прызнання Нацыянальнага Сходу як легітымнага парламента краіны і прытрымлівацца практыкі кропкавых кантактаў з асобнымі прадстаўнікамі Нацыянальнага Схода.

В.Вячорка Партыя БНФ

С.Калякін Партыя камуністаў беларуская

А.Лябедзька Аб’яднаная грамадзянская партыя

У.Страх Беларуская партыя працы

С.Шушкевіч Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада

17.06.03.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international