Бабруйскага актывіста выклікала міліцыя

2012 2012-03-01T11:00:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhasiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Мархасёў

Арцём Мархасёў

Арцёма Мархасёва выклікалі ў аддзяленне міліцыі вечарам 29 лютага, па тэлефоне. Падставай для сустрэчы стала, нібыта, удакладненне па адміністратыўнай справе за запаленыя на Дзяды свечкі. Нагадаем, што суд па гэтай справе ўжо адбыўся, і актывіст “Маладых дэмакратаў” і яшчэ трое яго палечнікаў атрымалі па 700 тысяч штрафа кожны. 

Бабруйчанін безвынікова абскарджваў рашэнне бабруйскай суддзі ў абласным судзе, зараз чакае адказ на сваю скаргу ў Вярхоўны суд.

-Супрацоўнік міліцыі задаў мне некалькі неістотных пытанняў, кшталту, як абласны суд нашую справу вырашыў, ці прышоў адказ з Вярхоўнага, - расказвае Арцём Мархасёў. - Відаць, каб неяк апраўдаць сваё запрашэнне. Але было зразумела, што асноўная іх мэта ўзяць у мяне адбіткі пальцаў, сказалі, так патрабуе закон. Я нават патрабаваў паперу, у якой бы гаварылася, што кожны адміністратыўна пакараны мусіць прайсці дактыласкапію, і такая ў яго знайшлася.

Яшчэ для адной пакаранай за свечкі, Алены Тоўсцік, аднапартыйцы зладзілі дабрачынную акцыю. Яны збіраюць рэчы і грошы для яе і яе маленькай дачкі, бо пасля суда яны апынуліся пад ціскам з боку сацыяльных службаў. Алену высяляюць з інтэрната, пагражаюць пазбаўленнем бацькоўскіх правоў.

У Бабруйску таксама ёсць каардынатар, каторы будзе дапамагаць сям’і Тоўсцік, з ім можна звязацца па нумару 8–029 351-84-89 (Velcom); 8-033-627-90-19 (MТС).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international