Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС пакінула Беларусь

2012 2012-02-29T10:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора пакінула Беларусь, паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве ЕС. Раней Мінск пакінуў пасол Польшчы Лешак Шарэпка. Нагадаем, менавіта гэтым двум дыпламатам беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый".

Такая мера была прынята ў адказ на рашэнне Савета ЕС ад 27 лютага пашырыць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.

Краіны Еўрасаюза адрэагавалі на дзеянні беларускіх улад адкліканнем сваіх паслоў з Мінска. Такое рашэнне было прынята ўчора позна вечарам на экстраннай нарадзе камітэта па палітычных пытаннях і пытаннях бяспекі ў Бруселі.

Паслы ўсіх краін ЕС у Мінску таксама да канца сённяшняга дня павінны выехаць з Беларусі. Паводле звестак БелаПАН, перад ад'ездам яны правялі кансультацыі ў пасольстве Францыі.

МЗС Беларусі назваў рэакцыю Еўрасаюза на прапанову Беларусі правесці кансультацыі паслоў ЕС і Польшчы ў сваіх краінах "нервовай", якая сведчыць "толькі пра адно — Брусель абраў шлях эскалацыі напружання". З такой заявай выступіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

"Гэта шлях у тупік, — падкрэсліў ён. — У Бруселі і сталіцах дзяржаў ЕС не павінны забываць, што ў дачыненні да Беларусі тактыка запалохвання не працуе. На аднабаковых умовах, умовах сілавога націску нармалізацыя адносін немагчымая. Канструктыўны вынік дасць толькі годны і ўзаемапаважлівы дыялог на ўзаемапрымальнай аснове. Спадзяемся, нашы партнёры гэта зразумеюць".

Пазіцыю ЕС падтрымалі Злучаныя Штаты Амерыкі. Дзярждэп ЗША далучыўся да Еўрасаюза з заклікам да афіцыйнага Мінска "спыніць падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпа Марк Тонер.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international