Ідэолагі Смаргоншчыны рыхтуюцца да выбараў

2012 2012-02-24T18:04:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/idealohija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аддзел ідэалагічнай работы Смаргонскага райвыканкама арганізаваў буйны семінар- нараду з ідэолагамі прадпрыемстваў. Сваёй асноўнай задачай на гэты год смаргонскія ідэалагічныя працаўнікі абвесцілі “забеспячэнне выбараў” як важнейшай грамадска-палітычнай падзеі года.

Якім чынам будзе ажыццяўляцца гэтае забеспячэнне выбарчай кампаніі – у афіцыйных інфармацыйных матэрыялах не ўдакладняецца. На думку смаргонскага праваабаронцы Алеся Дзергачова, сёлета, пры ўмове маштабнай апазіцыйнай кампаніі байкоту, ідэолагі будуць працаваць менавіта на забеспячэнне выбарчай яўкі.

Для плённай дзейнасці ў гэтым накірунку ёсць усе перадумовы. У раёне наладжана праца ажно 42 іфармацыйна-прапагандысцкіх групаў.  З мэтай актывізацыі дзейнасці намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай працы ў працоўных калектывах арганізавана сістэматычная вучоба. Вялікая ўвага з боку аддзела ідэалогіі яшчэ надзяляецца “ўдасканаленню ідэйна-змястоўнага ўзроўня мясцовых СМІ”, прыярытэтным накірункам працы якіх было  абвешчана “мэтанакіраванае правядзенне ў жыццё палітыкі Прэзідэнта”. Таксама, па словах саміх ідэолагаў, яны “ажыццяўляюць аналіз грамадска-палітычнай сітуацыі раёна і садзейнічаюць структурам палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international