Невядомыя зьбілі двух гомельскіх моладзевых актывістаў

2006 2006-09-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі працягваецца запалохваньне актыўнай моладзі, што апранае саколкі "За свабоду" і носіць апазыцыйныя значкі. Нядаўна прадстаўнікі праваахоўных органаў зладзілі рэйд па месцах сустрэчы моладзі, спрабуючы пераканаць у правільнасьці абранага дзяржаўнага курсу, падчас якога сканфіскавалі значыкі "За свабоду" і акцый Салідарнасьці "16".
Я паведамляе прэс-служба Хартыі97, у выходны невядомыя асобы зьбілі двух маладзёнаў у майках і значках "За свабоду". На сёньняшні момант адзін зь іх знаходзіцца ў шпіталі з разьбітай губой і выбітымі зубамі.
Паводле словаў пацярпелых, да іх падышлі асобы атлетычнага целаскладу ў цёмнай вопратцы і шапачках, пачалі задаваць пытаньні кшталту "зь якой вы арганізацыі?", "што гэта за значкі?". Пасьля чаго сталі зьбіваць моладзь за адмову зьняць саколкі "За Свабоду!".
Пацярпелыя мяркуюць, што невядомыя ў сваіх паводзінах кіраваліся загадамі пэўных кампэтэнтных органаў. "Аднак гэтая падзея толькі ўпэўніла, што ўлады баяцца праяваў моладзевай актыўнасьці", -- гавораць яны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international