Затрыманні перад працэсам Сяргея Каваленкі

2012 2012-02-21T10:49:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пад’ездзе да віцебску супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны з актывістамі, якія едуць на працэс актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі. ДПС затрымала Хрыстафора Жаляпава, правяраюць ягоную машыну і дакументы.

Таксама каля Віцебска спынілі аўтамабіль з маладафронтаўцамі, у якім ехалі Уладзімір Яроменак, Раман Васільеў, Міхаіл Мускі, Зміцер Крэмянецкі. Да іх машыны пад’ехаў спецназ. Затрыманыя знаходзяцца ў аддзеле міліцыі Віцебскага раёну. Затрымалі таксама кіроўцу аўтамабіля Паўла Сітніка.

Як паведамляе Радыё Свабода, на затрыманых маладафронтаўцаў складаюць пратаколы за нецэнзурную лаянку. Цьвердзіцца, нібыта яны мацюкаліся на адрас супрацоўніка ДАІ, які спыніў аўтамабіль для праверкію

Судовы працэс па справе затрыманых маладафронтаўцаў адклалі да 11-й гадзіны 22 лютага: суд даў абвінавачаным час на пошук адваката. Да суду затрыманых адпусцілі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international