Для напісання дыктоўкі па-беларуску ў Баранавічах не знайшлося памяшкання (дакумент)

2012 2012-02-20T18:26:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-dyktouka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца звярнуўся да начальніка аддзела культуры Генадзя Чарняўскага з просьбай выдзеліць памяшканне адной з бібліятэк горада з мэтай напісання дыктоўкі па беларускай мове 16 сакавіка бягучага года. Але чыноўнік паведаміў, што “памяшканні бібліятэк прызначаны для бібліятэчнага абслугоўвання і правядзення мерапрыемстваў, запланаваных адміністрацыяй цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У планах масавай работы ЦБС Ваша мерапрыемства не прадугледжана. У сувязі з вышэйсказаным, даць памяшканне для правядзення мерапрыемстваў пабочным арганізацыям немагчыма”.

Па словах Віктара Сырыцы, такі адказ – чысты здзек, калі з 57 бібліятэк ні ў воднай не знайшлося памяшкання на паўгадзінкі (час напісання дыктоўкі) для аматараў роднай мовы.

 - Трэба заўважыць, што  бібліятэкі існуюць за народныя грошы. І вось частцы гэтага народу кіраўнік раённага аддзела Генадзь Чарняўскі плюнуў у твар, - кажа Віктар Сырыца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international