Гарадзенец Руслан Пяцько абскарджвае штраф за адмову ад дактыласкапіі

2012 2012-02-20T17:26:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 20-га лютага, гарадзенец Руслан Пяцько абскардзіў рашэнне Ленінскага раённага суда Гародні. Ён падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на вырак суддзі Пятровай Алены Аляксандраўны, якая 10-га лютага пакарала гарадзенца штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў.

Руслан Пецько быў аштрафаваны за тое, што адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі прымусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы яшчэ 27-га снежня 2011 года, што для Руслана было нечаканасцю. Тады на яго быў складзены пратакол за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобе дзяржаўнага органу пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў і перададзены ў суд.  

Руслан Пецько, які нядаўна адстаяў сваё права вывешваць у прыватнай машыне выявы “Пагоні”, і зараз перакананы ў сваёй праваце ды збіраецца даказваць яе ў судах вышэйшых інстанцый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international