Сяргей и Алена Каваленкі пабраліся шлюбам у віцебскім СІЗА

2012 2012-02-17T19:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

Гэта ўжо паўторны шлюб сямейнай пары, якая пэўны час была разведзена. Яны  збіраліся пабрацца зноў, але сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка трапіў за  краты. Нават у статусе грамадзянскай жонкі Алена Каваленка працягвала адстойваць інтарэсы Сяргея, насіла ў СІЗА перадачы і патрабавала спатканняў, на якія цяпер мае ўсе законныя правы. Роспіс прайшоў у пакоі для следчых дзеянняў у прысутнасці чаторох міліцыянтаў.

Алена Каваленка распавяла, што стан мужа, які 17 снежня абвясціў галадоўку пратэсту, крытычны. Яна мяркуе, што яму патрэбная медыцынская дапамога ў стацыянарных умовах. У Сяргея дужа нездаровы колер твару, ён запаволена гаворыць і з цяжкасцю перасоўваецца.

Пасля роспісу, які заняў усяго некалькі хвілінаў, Сяргея Каваленку выводзілі пад рукі. Жонка кажа, што размаўляць паміж сабою ім не дазволілі, адно што Сяргей паспеў сказаць, што працягвае галадоўку і што кепска сябе адчувае.

Сведкамі рэгістрацыі шлюбу былі супрацоўнікі СІЗА, дзе з 22 снежня ўтрымліваюць актывіста. Ягонага брата Віталя Каваленку і старэйшага сына Валянціна, якому днямі споўніцца сем гадоў, на роспіс не дапусцілі, яны чакалі спадрыню Алену на вуліцы.

На 21 лютага прызначаны суд па крымінальнай справе, распачатай супраць Сяргея Каваленкі. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму "хатняй хіміі" – умоўнага пакарання, прысуджанага за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 года на гарадской навагодняй елцы ў Віцебску.

Сяргей Каваленка абвінавачанняў не прызнае, таму і  абвясціў галадоўку пратэту. Як паведамлялася ў незалежных СМІ, якія цытавалі лісты Сяргея з віцебскага СІЗА, пасля 30 дзён галадоўкі яго пачалі карміць прымусова. Але з 8 лютага ён зноў цалкам адмовіўся ад ежы. Алена Каваленка лічыць, што судзіць чалавека ў такім стане – гэта катаванне.

Тым не менш, гаворкі пра тое, каб адтэрмінаваць пачатак працэсу і накіраваць Сяргея Каваленку ў медцынскую ўстанову, пакуль няма. У судзе Першамайскага раёну пачатак разгляду  справы актывіста запланаваны на 10.30 раніцы 21 лютага. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жук.

 

Алена Каваленка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international