viasna on patreon

Па слядах ператрусу ў Наваполацку

2012 2012-02-17T16:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/damaskina-navapolack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкія актывісты паведамілі, якія падзеі папярэднічалі праведзенаму ў Наваполацку 16 лютага ператрусу  ў Вольгі Дамаскінай і яе сына Дзмітрыя Рыжычэнка.

“У лістападзе 2011 маладымі беларускімі патрыётамі ў г. Наваполацку была створана інфармацыйна-асветніцкая ўстанова “Сумленьне – 18”, мэтай якой была дабрачынная дзейнасць: дапамога дзіцячым прытулкам, прапаганда здаровага ладу жыцця, а таксама барацьба з сацыяльнымі праблемамі моладзі, такімі як падлеткавы алкагалізм, тытунекурэнне, наркаманія, без якой-небудзь праявы палітычнай дзейнасці. Псіхалагічны ціск з боку супрацоўнікаў КДБ пачаўся практычна адразу ж.

Немагчымасць ніякіх дзеянняў стала зразумелая адначасова са стварэннем арганізацыі. Любая ідэя па дзейнасці, прапанаваная мясцовым органам улады (правядзенне масавых мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, дыскусій з прыцягненнем моладзі, і г.д.) жорстка рэдагавалася мясцовымі органамі ўлады да знішчэння яе галоўнай задачы. Нават спроба наладжвання супрацоўніцтва з праваслаўнай царквой г. Наваполацка, у сумеснай працы па прапагандзе супраць абортаў скончылася няўдачай - праз некалькі дзён да настаяцеля храма бацькі Аляксандра Карандзея пад'ехалі супрацоўнікі КДБ, і параілі не мець справы з установай “Сумленьне – 18”, названай «нацыяналістычнай ».

Далей супрацоўнікі камітэта пачалі наведваць месцы навучання актывістаў, і праз адміністрацыю навучальных устаноў настойліва парэкамендавалі адхіліць маладых людзей ад вучобы, матывуючы актыўнай палітычнай дзейнасцю канкрэтных асоб, нібыта “накіраванай на шкоду дзяржаве Рэспублікі Беларусь”.

У студзені бягучага года, у пазбяганне рызыкі адлічэння, установа была ліквідавана. Аднак ціск з боку КДБ не спыніўся. Апошняй падзеяй сталі ператрусы ў кватэрах актывістаў, у сувязі са зноў узбуджанай крымінальнай справай па артыкуле 341 КК, заведзенай яшчэ ў красавіку 2010 года. Былі канфіскаваныя кампутары і наўтбукі, афіцыйна выдадзеныя кнігі па гісторыі беларускага нацыяналізма, палічылі за “забароненыя”, таксама носьбіты інфармацыі, CD і DVD дыскі, USB флэш-назапашвальнікі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства