viasna on patreon

Аўтары пагроз у адрас недзяржаўных газэт ня вызначаныя

2006 2006-09-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба БАЖ, рэдакцыя недзяржаўнай газэты "Витебский курьер" 5 верасня атрымала з міліцыі адказ на заяву з просьбай выявіць і прыцягнуць да адказнасьці аўтара ліста з пагрозамі ад РНЕ.
У паведамленьні за подпісам намесьніка начальніка Кастрычніцкага РАУС Віцебска сцвярджаецца, што "у ходзе праведзенай праверкі выявіць асобу, якая даслала вам ліст-папярэджаньне, не прадставілася магчымым . У выпадку выяўленьня асобы вам паведамяць дадаткова."
Нагадаем, 10 жніўня газэта "Витебский курьер" атрымала ліст з пагрозамі, дысылальнікам якога пазначана арганізацыя "Русское национальное единство".
У лісце са зьняважлівым зьместам выказвалася патрабаваньне да газэты перагледзець на працягу месяца сваю інфармацыйную палітыку і "прекратить публикации, дискредитирующие существующую в Беларуси власть и глубоко уважаемого нами первого президента Александра Григорьевича Лукашенко, ведь он ведет непримиримую, вселенскую борьбу за величие славянских народов с жидами и либералами всех мастей, которые стремятся поработить великий русский народ". У адваротным выпадку пагражалася задзейнічаць "все свои ресурсы и связи в коридорах власти", каб максімальна хутка закрыць газету.
Тэкст ліста дапаўняў малюнак - малады мужчына ў ваеннай форме, аздобленай свастыкай, трымае ў адной руцэ падвешанага на вяроўцы чалавека, на грудзях якога намалёвана зорка Давіда, а з кішэняў сыплюцца даляры, а ў другой - меч. Пад малюнкам подпіс: "Очистим Россию!".
Трэба адзначыць, што ў Баранавічах міліцыя таксама не змагла выявіць злачынцаў - аўтараў ананімных пагроз у адрас недзяржаўнай газэты "Intex-press", якія атрымала рэдакцыя сёлета 18 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства