У Віцебску і ў Воршы забаранілі 7 пікетаў «Справядлівага сьвету»

2012 2012-02-17T11:42:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

18 лютага партыйцы зьбіраліся правесьці пікеты супраць пагаршэньня эканамічнага становішча ў краіне, але мясцовыя ўлады адмовілі тром заяўнікам — жыхарам Віцебску і чатыром аршанцам.

Адмовы прыйшлі з трох раённых адміністрацыяў абласнога цэнтру, паведаміў старшыня абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Мікалай Селівашка.

Прычына — адсутнасьць дамоваў на абслугоўваньне мерапрыемства са службамі ЖКГ, мэдыкамі і міліцыяй.

«Нам напісалі, што мы мусім заключыць дамовы, аплаціць паслугі, а потым ужо ўлады будуць вырашаць, ці даць нам дазвол», — апавёў старшыня Аршанскай гарадзкой партыйнай арганізацыі Мікалай Дзямідаў.

Ён патлумачыў, што адзін пікет плянаваўся ў мястэчку Барань, а тры — у самой Воршы. Пікет у гарадзкім парку, на вызначаным уладамі месцы, меўся быць «эстафэтным»: з 10.00 да 11.00, потым з 12.00 да 13.00, і апошні з 14.00 да 15.00. Партыйцы меркавалі, што такім чынам змогуць прыцягнуць увагу большай колькасьці землякоў.

«Аднак у выканкаме, мусіць, вырашылі, што гэтая праблема не актуальная. Бо ўлады ня толькі не дазволілі пікет, але чарговы раз парушылі заканадаўства, даслаўшы нам адказ не за пяць дзён да акцыі, як належыць, а толькі за тры. Дакладна такая ж сытуацыя была месяц таму, калі адказ на заяўкі наконт пікетаў, прысьвечаных праблеме зьбядненьня насельніцтва, быў таксама дадзены са спазьненьнем», — заўважыў спадар Дзямідаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international