Барысаў: пратэстная акцыя спынена, працоўныя чакаюць сакавіцкай зарплаты

2012 2012-02-15T20:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bate-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Працоўным Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, якія 13 лютага спынілі працу з-за нізкага студзеньскага заробку, абяцаюць павысіць заробак ужо ў лютым.

Сёння працоўных праінфармавалі аб тым, што заработная плата ў лютым будзе павышана на 20 працэнтаў, а прэміі па выніках папярэдняга месяца стануць выплачваць адразу ў наступным месяцы (раней прэміяльныя выплаты былі праз месяц).

Нагадаем, на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання працоўныя ў панядзелак, 13 лютага, спынілі працу з-за таго, што студзеньскі заробак не перавысіў 1,5 мільёна рублёў. Канфлікт паспрабавалі згладзіць намеснікі генеральнага дырэктара Аляксандр Марчанка і Андрэй Скрыпко, якія выступалі перад страйкоўцамі і абяцалі, што адміністрацыя вырашыць «пытанне» за два дні.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international