У Магілёве запалохваюць людзей, каб зменшыць колькасць зваротаў

2012 2012-02-14T11:22:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.
“Некалькі месяцаў таму я пісаў ліст на імя кіраўніка гораду Станіслава Барадаўкі з патрабаваннем добраўпарадкаваць падыход да паліклінікі №7, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі. - Людзі ідуць ад прыпынку грамадскага транспарту тралейбусу №2 спатыкаючыся і па бруду. Быў вядомы выпадак, калі супрацоўніца гэтай паліклінікі павалілася і зламала сабе руку”.
Аляксей адзначае, што кіраўнік гораду ў тэлефоннай размове падчас прамой лініі сказаў, што не трэба людзям увогуле хадзіць праз гэты прыпынак – хай абыходзяць.
“Пад маім зваротам падпісалася болей за сто чалавек, але, як мне паведамілі медыкі, якія падпісаліся, іх усіх выклікаў галоўны лекар паліклінікі спадар Зарубайка і ў грубай форме пагражаў ім за тое, што яны зрабілі. Я лічу, што праз пагрозы нашых мясцовых чыноўнікаў у людзей адбіваюць ахвоту адстойваць свае правы”, - адзначае Аляксей Паўлоўскі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international