У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання

2012 2012-02-11T22:42:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynouniky.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Тром службам гарвыканкама было даручана разгледзець яе пытанне. Яны далі свае заключэнні датычна скаргі Людмілы Крыловіч і прадаставілі магчымасць азнаёміцца з імі візуальна, аднак не дазволілі іх сфатаграфаваць.
Людміла Крыловіч з гэтымі заключэннямі цалкам нязгодна і каб грунтоўна іх абскардзіць хацела зняць копіі з іх і іншых матэрыялаў справы.
“Начальніца аддзелу па звароту грамадзянаў Магілёўскага гарвыканкаму спадарыня Барсукова як толькі ўбачыла ў мяне ў руках фотаздымач пачала мне пагражаць тым, што складзе на мяне пратакол. Сказала, што фотаграфаваць нельга. У выпадку, калі копіі гэтых дакументаў з’явяцца ў друку, я буду прыцягнута да адказнасці. Зрабіць ксеракопію гэтых дакументаў яна таксама адмовілася”, - гаворыць Людміла Крыловіч.
“Пасля таго, як мне не далі сфотаграфаваць дакументы, я напісала заяву на імя кіраўніка гарвыканкаму Станіслава Барадаўкі. У ім я прасіла даць магчымасць атрымаць мне копію дакументаў, аднак ужо ў пісьмовай форме атрымала адмову”, - працягвае жанчына.
У адказе за подпісам кіраўніка справамі магілёўскага гарвыканкаму спадара Аўсеенкі пазначана, што форм і спосабаў азнаямлення з матэрыяламі справы не прадугледжана. 
Нагадаем, што прадпрымальніца актыўна займалася адстойваннем правоў прадпрымальнікаў у гандлёвым цэнтры “Прэстан”. Жанчына дамаглася таго, што прадпрымальнікі не былі выкінуты на вуліцу і іх гандлёвыя плошчы не былі здадзены ў арэнду іншаму арэндатару. За сваю актыўнасць кіраўніцтва “Прэстана” вырашыла не працягваць з ёй дамову арэнды, негледзячы на тое, што жадаючых заняць арэндуемае ёй месца на той момант не было.      

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international