Пасол ЗША ў АБСЕ: Мы зноў заклікаем Беларусь неадкладна вызваліць палітвязняў

2012 2012-02-10T14:46:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Злучаныя Штаты па-ранейшаму адчуваюць глыбокую заклапочанасць з нагоды сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беларусі", - заявіў амбасадар ЗША ў АБСЕ Ен Кэлі 9 лютага на пасяджэнні Пастаяннага савета ў Вене.

Дыпламат таксама звярнуў увагу Пастаяннага савета на ацэнку падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску "з пункту гледжання правоў чалавека".
Гэтую ацэнку зрабіў Ніл Джарман, спецыяльны дакладчык, прызначаны Камітэтам міжнароднага кантролю за становішчам у галіне правоў чалавека ў Беларусі. Яму дапамагала група экспертаў па пытаннях свабоды сходаў і мер у адказ паліцыі з краін АБСЕ.
У дакладзе сцвярджаецца, што з улікам ўзроўню прымянення сілы супраць людзей, якія праводзілі мірную дэманстрацыю на плошчы Незалежнасці, было цалкам слушна чакаць, што ўлады зоймуцца расследаваннем абвінавачванняў у дачыненні да дзеянняў паліцыі.
Акрамя таго, у аналізе судовых працэсаў і крымінальных справаў падкрэсліваецца заклапочанасць з нагоды шэрагу парушэнняў правоў чалавека і нежадання ўрада Беларусі выконваць свае абавязацельствы ў рамках Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Падобным жа чынам улады адмаўляюцца расследаваць цэлы шэраг скаргаў на дрэннае абыходжанне з затрыманымі і прымяненне да іх фізічнага гвалту, адзначаецца ў дакладзе.
"Урад Беларусі апраўдвае дзеянні сваёй паліцыі 19 снежня 2010 г. як неабходную рэакцыю на напад на Дом урада з ужываннем гвалту, але ні адзін з дэманстрантаў, асуджаных па слядах гэтых падзей, не быў абвінавачаны ў якіх-небудзь актах гвалту ў той дзень. Каля паловы асоб, абвінавачаных або прызнаных вінаватымі ў сувязі з падзеямі 19 снежня, належалі да палітычнай апазіцыі Лукашэнкі.
Затрыманні і судовы пераслед разам з цкаваннем прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці ў сукупнасці прадстаўляюцца спробай задушыць палітычную апазіцыю і не дапусціць далейшых акцый пратэсту супраць урада.
Мы таксама заклікаем урад Беларусі ўважліва вывучыць высновы спецыяльнага дакладчыка і, у святле Дакладу дакладчыка па Маскоўскім механізму АБСЕ, і Дакладу БДІПЧ АБСЕ па маніторынгу судовых працэсаў у Беларусі, прыняць належныя меры да ажыццяўлення адпаведных рэкамендацый.
Мы зноў заклікаем Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных, цалкам аднавіць іх у правах, дазволіць ім прымаць паўнавартасны ўдзел у палітычным жыцці і спыніць пераслед палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў", - сказаў Ен Кэлі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international