Дырэктар Магілёўскага праваабарончага цэнтру просіць прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў

2012 2012-02-09T16:28:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kraucanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімір Краўчанка (на фота) вінаваціць службовых асобаў у дапушчэнні знішчэння і раскрадання дзяржаўнай уласнасці, а таксама бюракратычнай цяганіне ў працы камісіі гарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстоўвання адміністрацыйных будынкаў, пабудоваў, вытворчых плошчаў і іншых аб’ектаў ўласнасці Магілёва.
У заяве дырэктар МПЦ просіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых асобаў, прыняць меры па кампенсацыі імі нанесеных стратаў, а рашэнні аб прадастаўленні арэнды прымаць цягам трох дзён на адкрытых пасяджэннях.
Паводле кіраўніка праваабарончай арганізацыі, няхайнае стаўленне мясцовых уладаў прывяло да раскрадання дамоў па вуліцы Віленскай 15 і 17.
“На працягу апошніх трох гадоў жыхары суседніх дамоў неаднаразова звярталіся ў МПЦ па пытанні раскраданя і падпалаў дамоў №15 і 17, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Уся праблема гэтых дамоў пачалася пасля таго, як з іх перасялілі жыхароў, і яны сталі нежылымі. Вокны, дзверы, сантэхніка, трубы, батарэі і ўсё іншае, што можна вынесці, было скрадзена. Дамы сталі прытулкам для мясцовых бамжоў, якія неаднаразова здзяйснялі іх падпалы. У мінулым годзе скралі дэкаратыўны каваны казырок”, - гаворыць Уладзімір Краўчанка.
“Звароты ў міліцыю і да іншых чыноўнікаў не далі ніякага выніку. Адзінае, што было зроблена чыноўнікамі – дык гэта зноўку вывешаная замест скрадзенай шыльда аб тым, што дамы ахоўваюцца паводле закону. Аднак як яны ахоўваюцца -- мы бачым. Верагодна чыноўнікі хочуць іх цалкам дабіць, каб потым знесці і на іх месцы пабудаваць сучасныя будынкі. Тым болей, што гэта цэнтр горада”, - працягвае кіраўнік МПЦ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international