У Баранавіцкай гарадской бальніцы ў некаторых палатах +10

2012 2012-02-07T13:43:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-balnica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкай гарадской бальніцы ў некаторых палатах – толькі плюс дзесяць цяпла. Такая тэмпература, напрыклад, у неўралогіі ў палаце нумар 311. Хворыя, сярод якіх ёсць і спаралізаваны, ляжаць у палаце, нацягнуўшы на сябе па 2-3 коўдры, у цёплых шкарпэтках, швэдрах і вязаных шапачках. Знутры на вокнах відаць кускі лёду, які прымёрз да шыбаў. Дактары “абнадзейваюць” пацыентаў, што гэта самая халодная палата ў шпіталі. Самі хворыя і іх наведвальнікі з жахам чакаюць выходных, калі зноў абяцаюцць вяртанне моцных маразоў.

Баранавіцкія праваабаронцы збіраюцца пісаць скаргу адміністрацыі бальніцы і ў ЖКГ горада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international