Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-02-07T12:21:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Палітвязень Зміцер Бандарэнка напісаў прашэнне пра памілаванне. Актывісты Салігорска паведамляюць пра чарговыя парушэнні  свабоды мірных сходаў. А  Баранавіцкія ўлады перашкаджаюць прадстаўнікам украінскай меншасці ў стварэнні ўласнага аб’яднання. Пра гэта ды іншыя факты парушэння правоў чалавека - у “Хроніцы пераследу”.

Шэсць месяцаў таму быў арыштаваны віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, старшыня Праваабарончага  цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі. Крымінальны пераслед і яго зняволенне мелі на мэце звесці да мінімуму працу арганізацыі. Аднак - марна. “Вясна” аніякім чынам не зменшыла сваёй актыўнасці. Падрабязнасці - у “Падзеі тыдня”.

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства"Юлія Гарачанкова. Дзяўчына, прайшоўшы праз некалькі судовых працэсаў, змагла даказаць сваю невінаватасць у прад’яўленым ёй абвінавачанні. Яшчэ 8 ліпеня  мінулага году яе затрымалі падчас адной з “маўклівых серадаў” і асудзілі нібыта за дробнае хуліганства на 5 сутак арышту. Юля абскарджвала прысуд у Менскім гарадскім судзе, але касацыйная інстанцыя падтрымала рашэнне суду Першамайскага раёна Менска пра арышт. І толькі пасля звароту ў Вярхоўны суд адбыўся яшчэ адзін разгляд яе справы. На гэты раз суддзя знайшла памылкі ў сведчаннях міліцыянераў і цалкам апраўдала дзяўчыну. Гэтая гісторыя яшчэ раз паказала, што пры сучасным стане беларускага правасуддзя толькі паслядоўная пазіцыя і воля ісці да канца могуць паспрыяць у справе абароны нашых правоў. Юлія  Гарачанкова распавядае пра акалічнасці сваёй судовай эпапеі.

У “Праваабарончым календары” – пра гістарычна значныя факты ў справе абароны праваабаронцаў. 32 гады таму, у лютым 1980-га году, Камісія па правах чалавека ААН прыступіла да распрацоўкі гэтага пытання. 

У музычных паўзах – кампазіцыі з апошняга альбому IQ48.  

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/sites/default/files/2012-02-07_Kuncevich_Ludzmi_Zvacca_Prava_na_Volu_AN.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international