Бабруйск: “Калі вызваляць палітвязняў?” (фота)

2012 2012-02-07T11:47:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-putanni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 лютага на гарадскіх вуліцах з’явіліся ўлёткі кампаніі “Гавары праўду” з важнымі пытаннямі, якія б людзі хацелі задаць уладам наўпрост. На аркушах паперы былі такія пытанні: “Калі вызваляць палітвязняў?”, “Калі выбары стануць празрыстымі?”, “Чаму парламент нічога не вырашае?”, “Хто спыніць рост коштаў?” і гэтак далей.

 

Мясцовыя актывісты кампаніі расказалі, што імкнуліся абклеіць улёткамі ўвесь горад. Таксама немалая іх частка прыйшлася на прадпрыемства “Белшына”, бо на ім працуе шмат людзей. Адна з мэтаў акцыі – паказаць уладам, што праблем у Беларусі шмат, і людзі жадаюць абмеркаваць іх на вышэйшым узроўні.

 

Падобныя акцыі раней праходзілі і ў іншых гарадах краіны. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international