Пракуратура вырашыла не заводзіць справу на Сяргея Міхалка

2012 2012-02-07T10:15:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура не будзе пачынаць крымінальную справу супраць лідара гурта “Ляпис Трубецкой” Сяргея Міхалка з-за адсутнасці ў яго словах крымінальнага ўчынку. Пра гэта гаворыцца ў лісце з пракуратуры Мінска, які атрымала адвакат музыканта.

"Напісана, што паводле вынікаў гэтай праверкі, прынятае працэсуальнае рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з-за адсутнасці грамадска небяспечнага ўчынку, прадугледжанага крымінальным законам, – зачытвае ліст з пракуратуры прэс-сакратар "Ляпісаў" Аляксандр Бергер. – Тут напісана чысло 22.12.2011 года, але мы атрымалі яго толькі праз месяц".

Праўда, пакуль Сяргей Міхалок у Беларусь не ездзіў, а калі нават збярэцца, то афішаваць гэтага не будзе, дадае Бергер.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года Сяргею Міхалку прыйшла павестка ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска. Але ў гэты час ён знаходзіўся ў замежным туры і на сустрэчу не прыйшоў. Пазней, следчы патлумачыў Еўрарадыё, што крымінальная справа не заводзілася, а пракуратура праводзіць праверку па факце выказванняў музыканта ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, у якіх ён жорстка крытыкаваў кіраўніка Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international